Вядома, што чатыры станцыі, размешчаныя на адрэзку, большым за 4 км, будуць узводзіцца адкрытым спосабам: «Прафсаюзная» (скрыжаванне праспекта Пераможцаў — вул. Мельнікайтэ), «Пярэспа» (вул. Крапоткіна — пр. Машэрава), «Камароўская» (вул. Веры Харужай — вул. Максіма Багдановіча), «Парк Дружбы народаў» (плошча Бангалор).
Тунэльны механізаваны комплекс «Алеся» першым тунэлем пойдзе ў бок «Прафсаюзнай». Да гэтай падзеі ўсе інжынерныя сеткі на шляху яго руху будуць перакладзеныя. А праца гэта вялікая: усё ж такі цэнтр горада. Так, ад вуліцы Кульман да вуліцы Някрасава праходзяць тры калектары дыяметрам ад 500 да 1500 мм і дзясяткі іншых камунікацый.





