Праваабаронцы «Вясны» ў красавіку фіксавалі шматлікія палітычна матываваныя крымінальныя справы.

Паводле папярэдніх звестак, колькасць асуджаных за месяц склала мінімум 161 чалавек, з якіх 50 складаюць жанчыны, 111 — мужчыны.

У дачыненні да аднаго абвінавачанага — Аляксандра Кулініча — судовы працэс не адбыўся ў сувязі з яго смерцю ў брэсцкім СІЗА за тыдзень да пачатку пасяджэння.

Гэта толькі справы вядомыя праваабаронцам. Рэальная лічба можа быць нашмат вышэйшая.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады. 

З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або сімпатыі да Украіны.

За гэты час у краіне адбылося не менш за 50 тысяч палітычна матываваных затрыманняў. У лістападзе 2023 года генеральны пракурор Андрэй Швед заяўляў пра завядзенне 16 тысяч палітычных крымінальных спраў. Каля 200 тысяч чалавек вымушаныя былі пакінуць Беларусь, ратуючыся ад рэпрэсій. Сотні тысяч людзей зазналі адміністратыўны пераслед або былі звольненыя па палітычных матывах. 

Чытайце таксама:

У брэсцкім СІЗА памёр абвінавачаны ў абразе Лукашэнкі падпалкоўнік-дэсантнік

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
5