Клон канала «Байпола», куды нагналі 22 тысячы падпісантаў (ці закупілі ботаў), апублікаваў сёння пост, што 14 кастрычніка Аб'яднаны пераходны кабінет нібыта прыступае да «Плана Перамога».

«У адпаведнасці з Пастановай №2 ад 22 верасня 2022 г. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі паведамляе пра рэалiзацыю мабiлiзацыйнага плана «Перамога».

Лукашэнка цяпер знаходзіцца за мяжой, а нашы навучаныя ўзброеныя атрады ўжо ў Мінску і гатовыя да аднаўлення незалежнасці сілавым шляхам.

Кожны, хто атрымаў мабілізацыйнае прадпісанне, дзейнічае ў адпаведнасці з заданнем. Каму не прыйшло прадпісанне — тэрмінова звяжыцеся з ботам», — пішацца ў паведамленні.

У арыгінальным канале такога паста няма. Апошні пост у ім — зварот Сахашчыка за 12 кастрычніка. 

Фэйкавы канал, верагодна, створаны спецслужбамі. Дата стварэння — 4 мая. 5 кастрычніка канал перайменавалі ў BYPOL і сталі запаўняць яго. Там дублююцца пасты арыгінальнага канала за апошнія два гады.

Аднак назва сапраўднага канала аб'яднання былых сілавікоў — By_Pol. Фэйкавага — By_Pol_official.

Вядома, што фэйкавыя паведамленні пра пераход да «Плана Перамога» сёння сталі рассылацца па раённых чатах.

На фоне вуснага даручэння Лукашэнкі КДБ на нарадзе 10 кастрычніка правесці «неабходныя мерапрыемствы контртэрарыстычнага характару», а таксама заявы Макея пра ўвядзенне рэжыму «контртэрарыстычнай аперацыі» гэта выглядае правакацыяй, падставай для вылічэння нязгодных і яшчэ большага ўзмацнення рэпрэсій

Сёння, як піша ТАСС, Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі ўведзены рэжым павышанай тэрарыстычнай небяспекі.

Макей: У Беларусі ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Мойша / Адказаць
14.10.2022
Бог мой, толькі лох можа ў гэта паверыць, паверыць у тое што ў штаба ёсць нейкія ўзброеныя атрады
0
гобб / Адказаць
14.10.2022
Мойша, Вы такой умный! Вам череп, часом, не жмёт? А погоны?
5
Касiуясь / Адказаць
14.10.2022
Якi план? Якая перамога? Хворыя людзi...
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру