Уладзімір Макей. Фота Крысціны Карміліцынай

Макей на пытанне журналіста «Известий», якія захады ў адказ Беларусь прыняла пасля нібыта атрымання звестак пра атакі, якія рыхтуюцца на яе з тэрыторыі Украіны, адказаў наступным чынам: 

«Мы бачым, як з боку Украіны кажуць: «Мы белыя і пухнатыя, мы нічога не плануем на мяжы з Беларуссю». Сёння, на жаль, свет стаў такім непрадказальным, што мы не можам нікому верыць. Таму мы павінны клапаціцца пра сваю ўласную бяспеку, зыходзіць з таго, што, як сказаў прэзідэнт Беларусі, мы павінны абараніць сваіх людзей і зрабіць так, каб ні на адзін метр нашай зямлі не ступіла нага акупанта.

Кіраўнік нашай краіны правёў шэраг нарад з сілавымі структурамі, уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

Сапраўды, была інфармацыя аб тым, што з боку асобных сумежных дзяржаў плануюцца правакацыі, звязаныя ледзь не з захопам асобных участкаў тэрыторыі Беларусі».

Калі такі рэжым сапраўды афіцыйна ўведзены, то ён дае сілавікам вялізныя дадатковыя правы, якія можна скарыстаць для яшчэ большага ўзмацнення рэпрэсій. Напрыклад, падчас «контртэрарыстычнай аперацыі» можна абмяжоўваць перамяшчэнні людзей і транспарту (у тым ліку і дыпламатычнага) у яе зоне і пры ўездзе і выездзе з яе.

Таксама сілавікі змогуць неабмежавана затрымліваць і даглядаць людзей, карыстацца іх сродкамі сувязі і транспартам. Акрамя таго, сілавікам таксама падчас КТА дазволена бесперашкодна ўваходзіць у жыллё грамадзян «пры пераследзе асоб, якія падазраюцца ў здзяйсненні акту тэрарызму або стварэнні незаконнага фарміравання».

Зрэшты, у беларускіх умовах гэта не мае такога ўжо вялікага значэння, як гэта ёсць у прававых дзяржавах. Ва ўмовах поўнага прававога дэфолту, які доўжыцца ўжо больш за 2 гады, беларускія сілавікі і так сябе ні ў чым не абмяжоўваюць нават без абвяшчэння якіх бы то ні было аперацый.

Іншая справа, што абвяшчэнне такой аперацыі можа быць сігналам да яшчэ большага ўзмацнення і інтэнсіфікацыі рэпрэсій, якія вядуцца і без таго.

Чытайце таксама:

Крыніцы: Рашэнне аб мабілізацыі ў Беларусі прынятае. Яна пройдзе пад выглядам праверкі баяздольнасці

Што азначае разгортванне рэгіянальнай групоўкі? Беларускае войска плануе ўступіць у вайну?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Lićvin / Адказаць
14.10.2022
Осьжа вычварэнец... На Беларусі з лютага нага акупанта, але ж прадстаўнік калабарацыйнага "пераходнага" рэжыма так і ня бачыць як пад чужым сьцягам узброеная хеўра бегае... ;)))
1
SHOS / Адказаць
14.10.2022
Макей, Макей, Макей... Многим ты казался своим. Но я сразу видео, что ты прихлебатель хозяина.
0
падсвінак з крыніцы дзеда Трахіма / Адказаць
14.10.2022
валодзя зараз увогуле не ведае, куды рухаецца цягнік, але схапіў квіток у адзін канец. Затое не здраднік. Як гебельс у гітлера. Да апошняга. І зноў ніхто, акрамя фюрэра, не адзначыць. Цяжкі лёс у вашай братэрыі.
Паказаць усе каментары/ 20 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру