Фота ілюстрацыйнае
Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, намеснік дырэктара 7 кастрычніка павысіў цану на адзін з харчовых тавараў на 13%, хоць ведаў пра дырэктыву аб недапушчальнасці росту цэн.
Яму цяпер пагражае да 10 гадоў па артыкуле за «злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі».
6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў спыніць рост цэн. Была выдадзеная адпаведная дырэктыва, за выкананнем патрабавання сочаць супрацоўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, КДК і пракуратуры.
Сёння Лукашэнка заявіў, што масавых парушэнняў не выяўлена. «Толькі ў некаторых з тысяч правераных аб'ектаў, толькі ў дзясятцы выявілі невялікі рост цэн. Па ўсіх фактах распачатыя крымінальныя справы», — сказаў ён.
Чытайце таксама:
За павышэнне цэн ужо заведзеная першая крымінальная справа
«Рытэйл перажыве першы час, але рэалізацыя — хаос»: гандлёвыя сеткі ў разгубленасці пасля папулізму Лукашэнкі
Лукашэнка распавёў, што будзе далей з мараторыем на рост цэн





