«Хаос. Рытэйл не ведае, як ацэньваць новыя тавары. Што рабіць з акцыямі і дысконтнымі праграмамі, якія дзейнічалі на момант заяваў? Працягваць прадаваць сабе ў мінус са зніжкамі ў 30%? 

Аддзелы гандлю выканкамаў патрабуюць рэестры цэнаў на 06.10. Пагражаюць, што адзін экзэмпляр яны пакідаюць сабе, а другі аддаюць у пракуратуру. На ўсе пытанні пра законнасць дзеянняў адказ: словы Лукашэнкі», — сказаў «Нашай Ніве» адзін з працаўнікоў рытэйлу. 

Тое ж самае пацвярджаюць іншыя.

«Сеткі заварочваюць машыны пастаўшчыкоў: не прымаюць тавар, калі такога раней не было, не прымаюць тавар па большай цане. Некаторыя не бяруць увогуле нічога. Пастаўшчыкі едуць назад на аптовы склад», — сказаў іншы менеджар. 

«Найпрасцей гэты перыяд пройдуць прадуктовыя рытэйлеры — народ цяпер нічога дарагога не купляе, няма прыбыткаў. Усе грошы — на прадукты.

Таму прадуктовыя рытэйлеры ў кароткатэрміновай перспектыве пацярпяць не моцна. Будуць недзе перакрываць страты прыбыткам з айчынных пазіцый. Тыя, хто возіць з-за мяжы, ім цяжэй. Але, калі лясне курс…» — разважае трэці суразмоўца. 

Па крамах пасля нарады ў Лукашэнкі 6 кастрычніка пачалі хадзіць кантралёры з Камітэта дзяржкантролю. Вядома пра першую крымінальную справу за павышэнне цэн — у Бабруйску ў дачыненні да прыватнага прадпрыемства.

Лукашэнка распавёў, што будзе далей з мараторыем на рост цэнаў

За павышэнне цэн ужо заведзеная першая крымінальная справа

Пасля забароны павышаць цэны некаторыя райспажыўтаварыствы папрыбіралі расцэнкі з сайтаў

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
4