Пасля масавага ад'езду расіян, якія бягуць ад мабілізацыі ў суседнія краіны, МУС Казахстана выступіла з тлумачэннем аб тым, ці будуць выдаваць расійскіх грамадзян.
Міністр унутраных спраў Казахстана Марат Ахметжанаў заявіў, што паміж Казахстанам і Расіяй ёсць дамова аб экстрадыцыі, але гэтае пытанне не тычыцца мабілізацыі. «Я кажу пра крымінальныя правапарушэнні, якія зарэгістраваныя, якія санкцыянаваныя і абвешчаныя ў міжнародны вышук. <…> Ваенкаматы, калі будуць шукаць — гэта не з'яўляецца прававой падставай для выдачы», — заявіў міністр.
Акрамя таго, як паведаміў міністр, казахстанскі бок не плануе рабіць больш жорсткімі патрабаванні на мяжы.
З 21 верасня, дня аб'яўлення «частковай» мабілізацыі ў Расіі, у Казахстан заехалі каля 98 тысяч расіян, паведамляе МУС рэспублікі. Але потым выехалі 64 тысячы.