«Казахская прымаўка кажа: «добрыя адносіны з суседзямі — зарука спакою». Самае галоўнае, каб мы захоўвалі згоду з суседнімі краінамі. Мы ад гэтага нічога не страцім.
У апошнія дні да нас прыязджае шмат людзей з Расіі. Большасць з іх вымушаныя з'язджаць з-за бязвыхаднай сітуацыі. Мы павінны праявіць клопат пра іх і гарантаваць ім бяспеку.
Гэта палітычнае і гуманітарнае пытанне. Я даручыў ураду прыняць неабходныя меры».
«У гэтай няпростай сітуацыі трэба ў першую чаргу праявіць гуманнасць, цярпенне і арганізаванасць. У нас няма ні крызісу, ні панікі. Урад павінен выконваць сваю працу» — дадаў Такаеў.
Паводле яго слоў, прыезджым будзе аказвацца дапамога, але яны не атрымаюць ніякіх прэферэнцый.
«Мы правядзём перамовы з расійскім бокам і будзем вырашаць гэтую праблему ў інтарэсах нашай краіны».
З 21 верасня ў Казахстан прыбыло на 34 тысячы расіян больш, чым выехала — пераважна мужчыны прызыўнога ўзросту.





