Валерый Фадзееў

«Мы таксама лічым, што дзеці мігрантаў, якія не валодаюць рускай мовай, не павінны залічвацца ў нашы школы. Інакш навучанне ўсяго класа будзе сарвана. Пацерпяць не толькі расійскія дзеці, але і самі прыезджыя. Пра які адукацыйны працэс можна гаварыць, калі яны нічога не разумеюць?», — заявіў Фадзееў.

На ягоную думку, такіх дзяцей неабходна адпраўляць на гадавыя падрыхтоўчыя курсы па рускай мове і «толькі пасля гэтага залічваць у агульны клас».

«Мяркуем, што ў тых мігрантаў, хто часова працуе ў Расіі, няма падстаў прывозіць сюды свае сем'і. Тым больш, што многія наўмысна прыязджаюць сюды нараджаць», — дадаў Фадзееў.

Таксама ён ад імя Савета па правах чалавека заявіў, што «Савет выступае супраць спрошчанага надання грамадзянства РФ іншаземцам, якія аднаўляюць аб'екты гаспадарчага, вайсковага, культурнага і іншага прызначэння ў рэспубліках Данбаса і на вызваленых тэрыторыях Украіны». Бо гэта «можа прывесці да масавых плыняў будаўнікоў з Сярэдняй Азіі без ведання рускай мовы і законаў РФ за расійскім грамадзянствам».

Пры гэтым варта адзначыць, што калі ўлады нейкай краіны былога СССР гэтак жа рупліва стараюцца забяспечыць веданне рускамоўнымі нават грамадзянамі гэтай дзяржавы, не кажучы пра прыезджых, мясцовай дзяржаўнай мовы, то гэта выклікае з боку расійскіх чыноўнікаў і афіцыйных абаронцаў правоў чалавека вострую пратэсную рэакцыю і абвінавачванні ў «русафобіі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
хло владзіміравіч / Адказаць
29.08.2022
карычневы рашызм
0
Гость / Адказаць
30.08.2022
Россия-‘’щедрая’’ душа.
0
Абу / Адказаць
30.08.2022
Дарадца па правох недачалавекаў...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру