Так ён адрэагаваў пра словы канцлера ФРГ пра яго размову з Пуціным напярэдадні расійскага ўварвання ва Украіну, падчас якой прэзідэнт РФ адмаўляў незалежнасць Беларусі і Украіны.

На думку Лукашэнкі, Шольц вінаваты ў тым, што апублічыў змест размовы.

«Паверце, мая рэакцыя (вы яе павінны запомніць) — гэта пацан. Шольц — гэта пацан, які нічога не разумее і разумець не хоча ў палітыцы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Такія размовы паміж двума кіраўнікамі дзяржаваў абсалютна закрыты характар носяць», — адзначыў Лукашэнка.

«Я ведаю іншы пункт гледжання прэзідэнта Расіі. Але галоўнае не тое, што казалі Шольц і Пуцін. А галоўнае тое, што я вам кажу: суверэнітэт, незалежнасць нашай дзяржавы — гэта рэчы непарушныя. Усё!» — заявіў палітык.

Са слоў Лукашэнкі, з тымі, хто думае інакш, ён нават не размаўляе. «Якую б дзяржаву ні прадстаўлялі: так было з амерыканцамі, французамі, яшчэ пачынаючы з Шырака. І будзе заўсёды, — падкрэсліў ён. — Таму не звяртайце ўвагі на балбатню гэтага пацана. Ён трошкі пасталее, калі немцы яго не выганяць, і зразумее, што ён балбатун. Вось і ўсё».

Олаф Шольц у дзень адчыненых дзвярэй у сваёй канцылярыі на мінулым тыдні заявіў журналістам, што напярэдадні вайны спрабаваў пераканаць Пуціна, што НАТА не вораг Расіі. Пуцін жа заявіў, што Украіна і Беларусь не павінны быць асобнымі дзяржавамі. 

Чытайце таксама:

«Незалежных Украіны і Беларусі быць не павінна» — Шольц расказаў пра словы Пуціна перад вайной

Расія паквапілася на незалежнасць Беларусі. Чаму дзяржаўныя СМІ не заступіліся за краіну? ВІДЭА

Клас
3
Панылы сорам
14
Ха-ха
53
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
27