Рэшткі машыны Дугіна

З фестывалю бацька і дачка з'ехалі на розных аўтамабілях. Машына з Дугіным ехала амаль следам за дачкой. Выбух на павароце са Звянігародскай шашы на Мажайскую адбыўся ў яго на вачах, распавядае kp.ru.

У выбуховай прыладзе ў машыне Дарʼі Дугінай было закладзена каля 400 грамаў трацілу, паведаміла ТАСС са спасылкай на праваахоўныя органы.

Дугін, паводле выдання, сцвярджае, што яны з дачкой апошнім часам атрымлівалі праз сацсеткі мноства пагроз ад украінскіх нацыяналістаў, але не надавалі ім значэння.

Учора ў Падмаскоўі ўзарвалі джып Дар'і Дугінай — дачкі Аляксандра Дугіна, філосафа-неанацыста, ідэолага расійскага імперыялізму. Паведамлялася, што ў машыне павінен быў ехаць і сам Дугін.

Аляксандра Дугіна лічаць ідэолагам так званага «рускага свету». З 2014 года ён ўнесены ў санкцыйны спіс Еўрасаюза, а з 2015-га і ў санкцыйны спіс ЗША і Канады.

Дар'я Дугіна займалася журналістыкай, філасофіяй і паліталогіяй, у ліпені 2022 года была ўключаная ў санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі.

Захад, Украіна, Крэмль, Лукашэнка? Хто можа стаяць за забойствам Дар'і Дугінай?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
qwe / Адказаць
21.08.2022
Ошибки не было....
1
Так / Адказаць
21.08.2022
Ну а як яны хацелi, развязалi вайну, агрэсiю, загiнула мноства украiнскiх дзяцей, людзi пазбавiлiся жытла, сямей. Вайна павiнна прыйсцi у кожны расейскi дом. Яны ж хацелi вайны, цi яны хацелi вайны але толькi не у сябе?
1
Пытаннi пытаннi... / Адказаць
21.08.2022
Цiкава а чаму гэта дугiн так прэдусматрiцельна сеу у другое ауто?
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру