Галоўная мэта #FreeAllWords — даць удзельнікам праекта пляцоўку, з дапамогай якой яны змогуць распавядаць еўрапейскай аўдыторыі пра падзеі ў сваіх краінах, мець магчымасць быць пачутымі ў грамадствах, якія не ведаюць, што такое вайна, рэпрэсіі і дыктатура.

«Мы хочам пабудаваць мост свабоды слова, дэмакратыі і ўзаемаразумення паміж аўтарамі, культурамі, народамі і мовамі. Нашым калегам ужо не патрэбныя Адкрытыя лісты, але ім патрэбныя друкаваныя радкі, хвіліны эфіру і анлайн-фарматы, каб распавесці свае гісторыі і пратрансляваць сваё асабістае бачанне таго, што адбываецца. Менавіта таму мы арганізуем гэту адчувальную дапамогу», — адзначае Ніна Георге, пісьменніца і Старшыня Еўрапейскай рады пісьменнікаў (European Writers' Council (EWC).

На сайце #FreeAllWords будуць публікавацца творы ўкраінскіх і беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на шматлікія мовы Еўропы. Усяго плануецца зрабіць пераклад не меней за 100 твораў (тэксты, эсэ, інтэрв'ю, вершы), усе працы будуць размешчаны на сайце праекта ў адпаведнасці з нормамі аўтарскага права. Таксама творы будуць друкавацца ў прэсе і размяшчацца на некамерцыйных партнёрскіх рэсурсах той краіны, на мове якой здзейснены пераклад.

Праект запрашае да ўдзелу беларускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў, а таксама перакладчыкаў на еўрапейскія мовы!

Праект #FreeAllWords дасць магчымасць аўтарам размаўляць і быць пачутымі, нягледзячы на ўвесь жах вайны і рэпрэсій, дапаможа еўрапейскай аўдыторыі праз творчасць пісьменнікаў яшчэ больш даведацца пра Украіну і Беларусь.

Калі вы перакладчык, дашліце свае кароткае рэзюмэ на адрас [email protected] з пазнакай «перакладчык/перакладчыца».

Калі вы паэт ці празаік, дашліце вашыя тэксты (не болей за 7 тысяч знакаў з прабеламі) з пазнакай «аўтар/аўтарка» на адрас [email protected]

У першую чаргу будуць разглядацца тэксты, якія адпавядаюць тэме праекта і на якія аўтар валодае эксклюзіўнымі правамі. Адбіраць тэксты да ўдзелу ў праекце будзе спецыяльная камісія #FreeAllWords, якая складаецца з прадстаўнікоў пісьменніцкіх і перакладчыцкіх арганізацый.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0