Ілюстрацыйнае фота. Pexels.com

Ілюстрацыйнае фота. Pexels.com

Дзеля бяспекі гераіні «7х7» не раскрыў яе імя, адрас яе дома і маршрут паходу, не публікуе яе фатаграфіі. 6 сакавіка яна выйшла на пікет, пратэстуючы супраць вайны ва Украіне. У дзяўчыны там шмат сваякоў, сваякі і знаёмыя ў Марыупалі загінулі, выратавалася толькі сям'я яе сястры з Бярдзянска:

Калі шок ад падзей ва Украіне адступіў, дзяўчына вырашыла ісці ў антываенны пешы паход.

— Гэта была першая думка: я павінна ісці. Але спачатку не верыла ў свае магчымасці, чаплялася за сваякоў. Цяпер я перастала гэта рабіць, таму іду. У першую чаргу, за будучыню сваіх малодшых брата, сястры і пляменніцы. Хачу, каб у іх перад вачыма быў прыклад, што нават у такой краіне ёсць нейкі прасвет.

У 2020 годзе ў Нанака здарыўся прыступ псіхічнай хваробы, ёй давялося вярнуцца з Масквы дадому ў Пермскі край. З-за доўгага лячэння Нанака прапусціла навіны пра масавыя пратэсты ў Беларусі пасля жнівеньскіх прэзідэнцкіх выбараў.

— У транквілізатарным каматозе праспала Беларусь, за што мне вельмі сорамна. Потым прыйшлося наганяць — як людзям, якія выходзяць з комы і пытаюцца, які цяпер год.

Нанака называе сябе фанаткай беларусаў: «Яны — ідэальная версія таго, якім павінен быць славянскі чалавек. Я параўноўвала іх пратэсты і пратэсты расіян, кантраст ашаламляльны». Яна перажывае, што беларускія палітвязні «пад мячом ходзяць», бо ў Беларусі няма мараторыя на смяротнае пакаранне.

Менавіта таму фінальны пункт паходу Нанакі — Мінск.

Дзяўчына абрала паход як форму палітычнай акцыі, таму што любіць хадзіць пешшу. Калі ў яе былі магчымасці, дзяўчына хадзіла ў доўгія пешыя паходы з заплечнікам па Швецыі, Іспаніі і Камчатцы.

У дзяўчыны дзве мэты: сваім прыкладам дапамагчы людзям стаць смялейшымі ў выказванні асабістай антываеннай пазіцыі: «Чым далей я буду ісці, чым больш я буду казаць лічбаў, колькі я прайшла, тым смялейшымі будуць станавіцца людзі, якія са мной размаўляюць», і сабраць грошы на дапамогу палітвязням.

«Калі б палітвязні не сядзелі ў турме, усяго гэтага [беззаконня] не адбывалася б. Людзі павінны гэта зразумець, — кажа яна.

Дзяўчына чула гісторыю якуцкага шамана Аляксандра Габышава, які двойчы выходзіў на акцыю пратэсту супраць Уладзіміра Пуціна ў фармаце маршу з Якуціі да Масквы. Яго затрымлівалі па дарозе.

— Ён натхняе, але я паспрабую дайсці, — кажа яна.

З сабой дзяўчына бярэ палатку, спальны мяшок, турыстычны дыванок, палегчаную паходную кухню, адзенне для горада і для пераходаў. Ісці адной ёй не страшна: «Мяне жыццё загартавала так, што я гатовая маральна, псіхічна да ўсяго».

Нанака стараецца не прагназаваць, якім менавіта будзе яе паход, колькі часу ён зойме і што яе чакае. Яна трымае ў галаве толькі фінальную кропку, да якой хоча прыйсці:

— Гэта фотаздымак з плакатам «Вітаю, свет» у цэнтры Беларусі. Гэта было б выдатна.

Клас
47
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
0