Фота: AP

Як раней адзначала ISW, заканчэнне расійскай аператыўнай паўзы наўрад ці выкліча новую масіраваную хвалю наземных нападаў па некалькіх напрамках — нягледзячы на суботнюю заяву міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу аб «далейшым нарошчванні дзеянняў груповак на ўсіх аперацыйных кірунках».

Расійскія войскі аддаюць прыярытэт наступу ў раёне Северска і Бахмута, захоўваючы пры гэтым абарончыя пазіцыі на поўнач ад Харкава і ўздоўж паўднёвай восі, канстатуе ISW. Украінскі генштаб раніцай у панядзелак таксама заявіў, што праціўнік штурмуе Грыгораўку на паўночны ўсход ад Северска, баі працягваюцца.

Акрамя таго, амерыканскія эксперты адзначаюць, што расійскія войскі працягвалі ствараць умовы для аднаўлення наступу на Славянск, абстрэльваць населеныя пункты на Ізюмска-Славянскім выступе, а таксама наносіць артылерыйскія, ракетныя і авіяцыйныя ўдары па тэрыторыі Украіны. Міністэрства абароны Расіі пры гэтым не заявіла пра якія-небудзь новыя тэрытарыяльныя набытках 17 ліпеня.

Заканчэнне аператыўнай паўзы будзе характарызавацца «няўстойлівым» і «паэтапным» аднаўленнем наземных наступаў, рэзюмуюць эксперты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру