Фота: AP
У Польшчы з 1 ліпеня ўкраінскім бежанцам спыняць выплату дапамогі ў памеры 40 злотых на суткі. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МУС Польшчы і ўпаўнаважаны ўрада па справах бежанцаў Павел Шэфернакер.
«Мы перакананыя, што многія людзі ў Польшчы здольныя стаць незалежнымі і адаптавацца», — заявіў ён.
Пры гэтым Шэфернакер адзначыў, што некаторым катэгорыям бежанцаў выплаты будуць працягнутыя — у прыватнасці, людзям з абмежаванымі магчымасцямі, цяжарным жанчынам і шматдзетным сем'ям.
«Мы выплачваем велізарную сацыяльную дапамогу — ад 300 злотых для кожнага да 500 злотых на кожнае дзіця і іншых асоб, якія маюць патрэбу ў сацыяльных выплатах. Таксама мы бачым, што многія ўкраінцы шукаюць працу і знаходзяць яе. Мы хочам стымуляваць іншых быць актыўнымі», — падкрэсліў Шэфернакер.
Ён дадаў, што чатыры месяцы поўнай абароны — гэта дастатковы час для адаптацыі ў краіне.





