Сілавікі штурмуюць «экстрэмісцкі» аўтамабіль. Фота МУС Беларусі
«Кожная група атрымлівае максімальна падрабязныя інструкцыі па дзеяннях. Калі прытрымлівацца іх, верагоднасць [правалаў] зведзена практычна на нуль, — кажа «Еўрарадыё» суразмоўца з BYPOL. — Асобна адзначым выпадкі, калі былі затрыманыя грамадзяне, якія запісаліся ў фэйкавыя боты нібыта плана «Перамога». Такія чат-боты знаходзяцца пад кантролем спецслужбаў дыктатара.
Акрамя таго, частка нібыта затрыманых грамадзян — гэта фэйкі рэжыму, створаныя для прапагандысцкіх мэтаў. У гэтых роліках здымаюцца агенты спецслужбаў дыктатара, якія да нас таксама звярталіся. Іх асобы нам вядомыя».
«Мы просім усё беларускае грамадства: перастаньце слухаць прапаганду!— працягвае прадстаўнік BYPOL. — Яны кожны дзень затрымліваюць людзей, якія не маюць ніякага дачынення да BYPOL і плана «Перамога». Прымушаюць іх пад катаваннямі запісваць пакаяльныя відэа аб тым, чаго яны не рабілі.
Па ўсёй краіне пракацілася хваля затрыманняў машыністаў цягнікоў і грамадзян, якія раней знаходзіліся ў базе МУС Беларусі «Беспарадкі», а таксама раней судзімых за крымінальныя злачынствы.
Колькі было затрымана тых, хто запісаўся ў план САЦа [Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра], мы не можам патлумачыць з меркаванняў бяспекі. Гэта дасць рэжыму дадатковыя доказы, якія негатыўна паўплываюць на лёс затрыманых грамадзян.
Рэжым баіцца плана «Перамога», таму кідае вялікую колькасць сіл на барацьбу з намі. Аднак мы будзем працягваць працу над планам. Мы маем адзіную мэту — перамога над рэжымам Лукашэнкі», — сцвярджае «Байпол».
Непрафесійныя падпольшчыкі
«Адбіраюцца тыя, хто дамагаецца лепшай будучыні для сваёй краіны! Хто гатовы ахвяраваць сваёй свабодай і нават жыццём для гэтага. І дарэчы, гэта людзі, якія моцна трымаюцца на сваіх грамадзянскіх пазіцыях, маюць высокія інтэлектуальныя здольнасці і дастатковыя навыкі, каб выконваць задачы такога плану, — адказвае «Еўрарадыё» прадстаўнік BYPOL. — Нарэшце, мы лічым, што за незалежнасць нашай краіны павінен змагацца кожны беларус. Большая частка ўдзельнікаў плана — цывільныя».
Справаздача па плане
Што зроблена ўдзельнікамі «Перамогі» за апошнія месяцы?
«У плане «Перамога» Сітуацыйна-аналітычнага цэнтра зарэгістравана больш за 200 тысяч неабыякавых грамадзян, у тым ліку тых, хто быў гатовы да актыўных дзеянняў нават не чакаючы запуску плана «Перамога», — гавораць экс-сілавікі. — Адзначым, што план «Перамога» распрацоўваўся, каб людзі маглі дзейнічаць у звычайных мірных умовах, калі на тэрыторыі Беларусі не будуць прысутнічаць войскі Расіі. САЦ перафарматаваў дзейнасць, улічваючы агрэсію з боку Беларусі ў дачыненні да Украіны».
«У выніку дзейнасці неабыякавых грамадзян стала немагчымай хуткая і аператыўная перавозка вайсковай тэхнікі, зброі з тэрыторыі Расіі, — працягвае прадстаўнік BYPOL. — У выніку агрэсіі на незалежную Украіну з боку дыктатарскіх рэжымаў Беларусі і Расіі неабыякавыя грамадзяне па ўсёй краіне, дзе назіралася вайсковая тэхніка агрэсара, пачалі рабіць акцыі, якія б рабілі немагчымым забойства мірных грамадзян Украіны з тэрыторыі Беларусі.
У дадзены момант падыходзіць да канца перапрацоўка плана пад умовы акупацыі нашай краіны. Расія перакінула з Беларусі каля 85% тэхнікі, аднак з гісторыі мы ведаем, што расійскае войска лёгка заходзіць у краіну і вельмі цяжка выходзіць. Таму мы павінны ўлічваць гэты фактар.
Пра нашы поспехі вы можаце прачытаць у нашым тэлеграм-канале, а таксама на нашым ютуб-канале».
Чытайце таксама:
Як паводзіць сябе з сілавікамі пры затрыманні і на допыце? Тлумачыць байполавец
Каго выберуць беларускія сілавікі: Лукашэнку ці Пуціна?





