Фота: AP

Фота: AP

Міністры замежных спраў Ірландыі, Літвы і Нідэрландаў заявілі, што Еўрапейская камісія прапрацоўвае магчымасць увядзення нафтавага эмбарга ў дачыненні да Расіі. Пры гэтым, паводле іх, канчатковыя рашэнні не прынятыя, піша «Радыё Свабода».

Як піша Financial Times, сярод краін ЕС захоўваюцца рознагалоссі ў пытанні аб эмбарга, бо некаторыя з іх, такія як Балгарыя, амаль цалкам залежаць ад расійскай нафты. Венгрыя ўжо заявіла, што не падтрымае такое эмбарга. FT піша, што шэраг краін і палітыкаў баяцца далейшага росту цэн на энерганосьбіты.

Афіцыйна пытанне аб нафтавым эмбарга ў парадак дня не ўключылі.

Раней эмбарга ўвялі ЗША і Вялікабрытанія, якія спажывалі значна менш расійскай нафты, чым ЕС.

ЕС ужо увёў пяць пакетаў санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі, пад іх падпалі больш за 1000 расійскіх юрыдычных асоб і цэлыя галіны эканомікі. Апошні пакет забараніў імпарт вугалю з Расіі і ўезд на тэрыторыю ЕС расійскага грузавога транспарту.

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0