Энтані Блінкен. Фота: Brendan Smialowski/Pool Photo via AP

Энтані Блінкен. Фота: Brendan Smialowski/Pool Photo via AP

Ва ўступным слове ён падкрэсліў, што для ЗША важна дапамагчы забяспечыць стратэгічны поспех Украіны.

«Мы працуем над тым, каб Украіна магла атрымліваць поспехі на полі бою цяпер, абараняючыся ад расійскай агрэсіі, каб яна была здольная стрымліваць і абараняцца ад далейшых нападаў, і, галоўнае, гарантаваць права ўкраінскага народа вызначаць сваю будучыню», — сказаў дзяржаўны сакратар ЗША.

У далейшых адказах на пытанні Блінкен некалькі разоў адкрытым тэкстам сказаў пра тое, што Украіна павінна атрымаць перамогу ў вайне.

«Злучаныя Штаты адданыя таму, каб гарантаваць, што Украіна пераможа ў вайне, і гэта дэманстравалася праз беспрэцэдэнтную падтрымку, якую мы аказалі і працягваем аказваць… Мы рашуча настроеныя, што Украіна павінна перамагчы ў гэтай вайне і атрымаць поспех дзеля свайго народа і сваёй будучыні», — заявіў Энтані Блінкен.

Таксама падчас брыфінгу ён аб'явіў, што ЗША дадуць дадатковыя 2 млрд даляраў у выглядзе ўнёску ў новаствораны фонд, мэтай якога будзе развіццё ўкраінскага АПК і фінансаванне закупкі зброі.

У першы дзень візіту Блінкен расказаў, што двухбаковае пагадненне па бяспецы ЗША з Украінай будзе прадугледжваць вайсковую дапамогу ў розных сферах і дапаможа наблізіцца ёй да сяброўства ў НАТА.

Ён таксама падкрэсліў уклад хаўруснікаў ЗША ў эканамічную і гуманітарную дапамогу Украіны, які, паводле ягоных слоў, утрая перавышае амерыканскі.

Чытайце таксама:

Блінкен у Кіеве схадзіў на абед у піцэрыю

Блінкен прыбыў у Кіеў з неабвешчаным візітам

Буданаў малюе змрочную карціну сітуацыі на фронце

Клас
7
Панылы сорам
1
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0