«Гэтыя цяжкія суткі скончыліся тым, што мы не далі ворагу дасягнуць сваіх захопніцкіх планаў. Працягваецца 19-я гадзіна нашага супраціву шырокамаштабнаму расійскаму ўварванню.
Па стане на 00:00 25 лютага групоўка сілаў абароны вядзе арганізаваную абарончую аперацыю на поўдні. Пэўным складам сілаў вядуцца абарончыя баі ў раёне на ўсход ад Херсона.
Механізаваныя падраздзяленні УС Украіны адбілі аўтамабільны мост і замацаваліся на левым беразе Дняпра. Нашымі механізаванымі падраздзяленнямі ў раёне Рыкава нанесена параза пераўзыходзячым сілам праціўніка. Вораг знішчаны, поспеху не мае.
На северскім кірунку вядуцца абарончыя баі ў раёнах Перамога і Глухаў. Варожая калона спыненая. Падраздзяленні Першай танкавай брыгады па рацэ Белавус у напрамку Чарнігава спынілі пераўзыходзячыя сілы акупантаў.
На Валыні механізаваныя падраздзяленні УС Украіны занялі пазіцыі на пэўных рубяжах у гатоўнасці да адбіцця наступу праціўніка.
На Слабажаншчыне аператыўная групоўка УС Украіны вядзе абарону ў раёнах населеных пунктаў Даўжанка, Харкаў, Ахтырка, Сумы. У раёнах Ваўчанска, Белага Калодзежа, Прыкалотнага вядуцца абарончыя баі. Падраздзяленні забеспячэння ў Ахтырцы спынілі чарговы наступ праціўніка.
Групоўка Ваенна-марскіх сілаў Украіны працягвае вядзенне баявых дзеянняў у паўночна-заходняй частцы Чорнага мора. Ажыццяўляецца абарона пунктаў базавання і партоў Адэсы, Паўднёвага, Ачакава, Чарнаморска.
Пэўныя сілы і сродкі перайшлі да абароны горада Кіева.
Паветраныя сілы УС Украіны адбіваюць паветраныя ўдары праціўніка, вядуць пастаянную разведку з ужываннем БПЛА, нанесеныя ўдары па калонах акупацыйных войскаў у раёнах населеных пунктаў Новая Збураўка, Купянск, Новая Кахоўка і дэсанта праціўніка ў раёне аэрадрома Гастомель.
Групоўка Аб'яднаных сілаў на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей па выніках баявых дзеянняў на асобных напрамках аднавіла становішча па пярэднім краі. У паласе адказнасці асобных падраздзяленняў праціўнік спрабуе ўклініцца ў баявыя парадкі нашых войскаў на глыбіню ўзводных апорных пунктаў.
Арыенціровачныя страты праціўніка склалі: танкаў — больш за 30 адз., баявых браніраваных машын — да 130 адз., самалётаў — 5, верталётаў — 6.
Верце ў Узброеныя Сілы Украіны і нашу перамогу! Разам да перамогі!»