Вынік — крымінальная справа. 6 ліпеня Мінскі раённы суд прызнаў яе вінаватай у паклёпе і прыгаварыў да двух гадоў хіміі і абавязаў выплаціць 9 тысяч рублёў штрафу. Каб пазбегнуць пераследу, жанчына пакінула краіну.

Яшчэ падчас знаходжання ў Беларусі яна запісала відэазварот да генпракурора. «У маёй справе два тамы, 150 старонак, працавалі два следчыя, абодва падпалкоўнікі, чатыры месяцы, — і ў ёй няма ніводнага доказу па сутнасці справы. Г. зн., ёсць адно слова, яно негатыўнае, дадзена яго лексема — і ўсё!» — зазначае яна.

Яна здзіўленая, што са 140 каментароў у тым тэлеграм-канале менавіта яе каментар выклікаў увагу.

Наталля Красько таксама зазначае, што спадар Швед у сваёй вуснай заяве згадаў закон аб амністыі.

«Аб якой амністыі ідзе гаворка, калі вы ізалюеце мяне ад грамадства за кароткі каментар, дзе нават не было Вашага імя? Я працую, у мяне ёсць стабільны даход, кліенты… Вы пазбаўляеце мяне майго жыцця, майго асяроддзя, пазбаўляеце магчымасці прыносіць карысць сваёй краіне, свайму грамадству», — кажа жанчына.

Яна дадае, што некалькі разоў спрабавала памірыцца з гепракурорам: пісала лісты, пісала заяву, звярталася праз следчых, але было адмоўлена.

«Зараз мяне няма ў краіне. Сумна і балюча ад таго, што зло ў дачыненні да мяне працягваецца. Хачу дадаткова звярнуцца да тых канкрэтных людзей з сістэмы, якія сустрэліся мне ва ўсёй гэтай гісторыі: «Сістэма перастане быць, як любая сістэма. А людзі — застануцца. І вам зноў прыйдзецца паглядзець мне ў вочы…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1