«Сіньхуа»

Словы кітайскага кіраўніка прагучалі на фоне заходняй крытыкі палітыкі Кітая ў Сіньцзяне, якую ў Вашынгтоне называюць генацыдам, і ў Ганконгу, дзе з мінулага лета ў жыхароў фактычна адабралі большасць свабод, якімі яны раней карысталіся, піша Бі-бі-сі.

Канфрантацыя паміж Кітаем і ЗША абвастраецца і з-за Тайваня, які Пекін лічыць мяцежнай правінцыяй. Амерыканскі закон абавязвае Вашынгтон аказаць Тайбэю ваенную дапамогу, калі Кітай паспрабуе ўсталяваць кантроль над Тайванем сілай.

Сі Цзіньпін у чацвер заявіў, што Кітай захоўвае «непахісную прыхільнасць» уз'яднання з Тайванем. «Ніхто не павінен недаацэньваць рашучасць, волю і здольнасць кітайскага народа абараніць свой суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць», — падкрэсліў Сі.

Выступленне Генеральнага сакратара суправаджалася бурнымі апладысментамі 70 тысяч спецыяльна адабраных гледачоў на плошчы Цяньаньмэнь у Пекіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0