Назіраюцца калоны вайсковых машын, пастраенні байцоў са шчытамі, перамяшчэнні спецтэхнікі.

«Толькі што калона з 6 доўгіх аўтобусаў прайшла ў бок Уручча ад Акадэміі МУС, усе пасажыры ў баявых камплектах, вокны шмат дзе завешаныя», — паведамляюць чытачы.

«Сёння а 9 гадзіне вялікая калона ехала з Маякоўскага на ўнутранае кола МКАД. Грузавыя машыны і аўтобусы з салдатамі і меншыя машыны».

«Па трасе Мінск — Маладзечна таксама калона ваенных машын, міліцыі, прычэпы з бухтамі калючага дроту».

Пазней МУС у сваім тэлеграм-канале пракаментавала гэту інфармацыю.

«Паведамляем, што гэта штогадовыя планавыя практычныя заняткі па адпрацоўцы дзеянняў у розных умовах. Мерапрыемствы-частка навучальнага працэсу курсантаў Акадэміі МУС. Вучэнні праводзяцца ва ўзаемадзеянні з унутранымі войскамі і іншымі падраздзяленнямі органаў унутраных спраў», — адзначае прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0