Міністэрства абароны афіцыйна пракаментавала сітуацыю з «падпаленым танкам» і запэўніла: машына знаходзіцца ў спраўным стане. Пра гэта паведамілі на СТВ, піша Tut.by.

У сюжэце распавядаецца, што 111-ы танк разам з іншай баявой тэхнікай здзейсніў марш камбінаваным спосабам на Барысаўскі палігон. Там танкісты рыхтуюцца да кантрольных стрэльбаў.

— Пры разгрузцы і завёў танк, вонкава яго агледзеў, ніякіх пашкоджанняў не было, ніякіх слядоў падпалу не было. Тэхніка паказвае сябе выдатна, усё заводзіцца, працуе, — пракаментаваў Яўген Канавалаў, старшы механік-кіроўца Т-72.

— У выпадку нейкіх няштатных дзеянняў або стварэння пагрозы для ўзбраення, вайсковай тэхнікі, альбо пашкоджання, вартавы, які яе ахоўвае, мае права прымяняць зброю. Адпаведна, ідзе папярэджанне, папераджальны стрэл і прымяненне зброі. У выпадку, калі ствараецца відавочная пагроза, напад на тэхніку, пашкоджанне яе, на асабовы склад, то вартавы мае права ўжываць зброю без папярэджання, — дадаў Дзмітрый Бартніцкі, намеснік начальніка аддзялення механізаванай брыгады.

Днямі ў інтэрнэце з'явілася відэа, на якім невядомыя нібыта падпалілі ў Мінску танк Т-72 аднаго з беларускіх злучэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0