УНІАН

УНІАН

Офіс генеральнага пракурора паведаміў пра падазрэнні экс-прэзідэнту Пятру Парашэнка за нібыта злачынны загад, якім ён схіліў кіраўніка Службы знешняй разведкі Сяргея Сёмачку да перавышэння ім улады і службовых паўнамоцтваў, паведамляе Бі-бі-сі-Украіна.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Офіса генеральнага пракурора (ОГП).

Паводле звестак следства, Парашэнка на пасадзе прэзідэнта ў 2018 годзе выдаў «відавочна злачынны загад», якім схіліў старшыню СЗР да перавышэння ім улады і службовых паўнамоцтваў.

«Цяпер вырашаецца пытанне аб абранні ў дачыненні да падазраванага меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай», — гаворыцца ў паведамленні офіса.

Не выключаюць, што меру стрымання суд абярэ ўжо ў сераду.

Атрымаўшы падазрэнне, Парашэнка з адвакатамі і некаторымі нардэрпамі прыйшоў да генеральнага пракурора Ірыны Венядзіктавай. Ён заявіў, што працэс у дачыненні да яго палітычна матываваны, а сама Венядзіктава выконвае ўказанні прэзідэнта Зяленскага і яго офіса.

«Гэта, безумоўна, пераслед апазіцыі. Гэта ўжо пераходзіць усе межы. Калі, не маючы якіх-небудзь законных падстаў, вы спрабуеце перашкаджаць маёй дзейнасці», — заявіў Парашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0