Фота з інстаграма Анастасіі Зінчанка

Фота з інстаграма Анастасіі Зінчанка

Анастасіі Зінчанка адмовілі ва эвакуацыі з ахопленага каранавірусам Уханя. Дзяўчына падала заяву, адправіла анкету, фота пашпарта і візы для эвакуацыі, але пасольства адмовіла: сабака не меў патрэбных дакументаў.

Згодна з пастановай Міністэрства аграрнай палітыкі і харчавання Украіны для перавозкі жывёлы за мяжу (з-за мяжы) патрэбныя прышчэпкі і іншыя дакументы, каб прайсці ўсе санітарныя нормы.

Дзяўчына адзначыла, што ў Мішы ёсць пашпарт з прышчэпкамі (да 30 чэрвеня 2020) і ёсць чып. Яна таксама была гатова за свае грошы адправіць сабаку ў каранцін і зрабіць усе неабходныя дакументы, але пасля таго, як іх вернуць ва Украіну.

Ва Ухані гэта зараз зрабіць немагчыма з-за таго, што горад цалкам зачынены і ветэрынарныя клінікі не працуюць.

У выніку дзяўчына вырашыла не кідаць Мішу і засталася ў Кітаі.

Фота з інстаграма Анастасіі Зінчанка

Фота з інстаграма Анастасіі Зінчанка

Гісторыя шырока разышлася па інтэрнэце, і Уладзімір Зяленскі асабіста патэлефанаваў Анастасіі.

Падчас размовы ён распавёў, што толькі нядаўна даведаўся пра тое, што жыхарка краіны засталася ў Кітаі. Ён паабяцаў узяць сітуацыю пад асабісты кантроль.

Фота з інстаграма Анастасіі Зінчанка

Фота з інстаграма Анастасіі Зінчанка

У сваю чаргу, Зінчанка выказала надзею, што хутка яна і яе сабака вернуцца на радзіму. Прэзідэнт запэўніў дзяўчыну, што ўжо рыхтуецца працэс яе эвакуацыі ва Украіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0