Першыя меры па прыпыненні дапамогі Кіеву на суму 250 мільёнаў даляраў былі прынятыя Вашынгтонам 25 ліпеня, праз некалькі гадзін пасля тэлефоннай размовы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і ўкраінскага лідара Уладзіміра Зяленскага. Пра гэта паведаміў тэлеканал CNN са спасылкай на дакументы бюджэтнага камітэта Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.

Паводле інфармацыі тэлеканала, за тыдзень да размовы Трампа і Зяленскага стала вядома, што прадастаўленне дапамогі замарожваецца па распараджэнні Белага дома.

25 верасня Белы дом апублікаваў стэнаграму размовы Трампа і Зяленскага, якая адбылася ў канцы ліпеня. Дэталі гутаркі прэзідэнтаў сталі падставай для абвяшчэння амерыканскімі парламентарыямі пачатку працэдуры імпічменту лідара ЗША. У Кангрэсе заяўлялі, што гэта будзе зроблена, калі ўдасца даказаць факт ціску Трампа на ўкраінскага калегу ў сувязі з расследаваннем карупцыйнай дзейнасці ва Украіне Хантэра Байдэна. Сенатары назвалі гэта спробай абрынуць рэйтынг яго бацькі Джо Байдэна, які з'яўляецца найбольш верагодным кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі на выбарах прэзідэнта ЗША ў 2020 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0