Амерыканская сацыяльная сетка Facebook за паўгода выдаліла больш за 3 млрд фэйкавых акаўнтаў. У паведамленні кампаніі, апублікаваным у чацвер, 23 траўня, адзначаецца, што такая вялікая колькасць фэйкавых акаўнтаў выдалена за перыяд з кастрычніка 2018 па сакавік 2019 года.

З кастрычніка па снежань выдалена 1,2 млрд акаўнтаў, а са студзеня па сакавік — яшчэ 2,2 млрд. У суме — гэта ўдвая больш, чым за паўгода перад гэтым, адзначаецца ў дакуменце.

У паведамленні гаворыцца, што большасць ліквідаваных акаўнтаў была выяўлена і закрыта на працягу першых некалькіх хвілін, гэта значыць да таго, як іншыя карыстальнікі маглі ўбачыць іх.

Пры гэтым Facebook прызнала, што ўсё большай колькасці парушальнікаў ўдаецца пераадолець устаноўленыя перашкоды, таму кампанія зараз ацэньвае колькасць фэйкавых акаўнтаў ўжо не ў 3 - 4, а ў 5 працэнтаў ад агульнай колькасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0