Па словах суразмоўцы выдання, у следства ёсць відэазапісы, на якіх расіяніна можна пабачыць на паркоўцы гатэля. Акрамя таго, улады высветлілі, што на тэрыторыю Балгарыі Фядотаў прыбыў на ўзятым у пракат аўтамабілі, піша выданне. Балгарскія сілавікі апавясцілі пра расследаванне брытанскіх дыпламатаў.

Вясной 2015 года Гебраў і яго сын адчулі сябе дрэнна на прыёме ў Сафіі. Пасля шпіталізацыі стан бізнэсмена пагоршыўся — ён трапіў у кому, з якой выйшаў праз месяц. У лютым галоўны пракурор Балгарыі Сацір Цацараў заявіў, што ў здзяйсненні злачынства падазраюць 45-гадовага Фядотава, які прыехаў у краіну незадоўга да атручвання Гебрава.

Выданне The Insider са спасылкай на даныя лабараторыі Хельсінскага ўніверсітэта пісала, што знойдзеныя ў ходзе даследавання сляды арганафасфатаў могуць казаць аб тым, што бізнэсмена атруцілі ядам «Навічок». Менавіта ён, паводле уладаў Вялікабрытаніі, выкарыстоўваўся ў Солсберы супраць экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі вясной 2018-га.

Па дадзеных Bellingcat і The Insider, пад псеўданімам Сяргей Фядотаў працаваў супрацоўнік ГРУ Дзяніс Сяргееў, і ён жа браў удзел у нападзе на Скрыпалёў. Пра яго дачыненне да атручвання ў Солсберы пісала і газета «Фонтанка» у кастрычніку 2018-га. Па яе версіі, Фядотаў прыехаў у Вялікабрытанію ў той жа дзень, што і падазраваныя Лонданам у атручванні Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0