У Беларусі з 2020 года плануецца спрасціць працэдуру рэгістрацыі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні, паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка, піша БелТА.

«З 2020 года плануецца, што пры рэгістрацыі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэсціраванні дакументы змогуць падаваць прадстаўнікі абітурыента. Акрамя гэтага, можна будзе замест арыгінала падаваць копію дакумента, які сведчыць асобу», — сказаў ён.

Што тычыцца методыкі цэнтралiзаванага тэсціравання, то парадак яго арганізацыі і правядзення застанецца ранейшым.

«Змянілі толькі сістэму падліку балаў. Раней вызначаўся рэйтынг абітурыента сярод усіх, хто прайшоў тэсціраванне. Цяпер можна вызначыць і рэйтынг, і супаставіць балы ЦТ з выніковымі адзнакамі ў школе. Працэдура апрацоўкі вынікаў ЦТ стане больш адкрытай і празрыстай. Абітурыенты на аснове размешчанай у адкрытым доступе інфармацыі аб першасных балах змогуць прагназаваць свой вынік», — канстатаваў міністр.

Яшчэ адно новаўвядзенне — на завочную бюджэтную форму навучання на падставе агульнай сярэдняй адукацыі змогуць паступаць толькі тыя, хто будзе мець на той момант стаж працы па профілі не менш за 10 месяцаў, а таксама тыя, хто прайшоў тэрміновую службу ў войску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0