26-гадовы індывідуальны прадпрымальнік у Магілёве стаў ахвярай махляра. Малады чалавек хацеў набыць сабе новы айфон. Ён стэлефанаваўся з прадаўцом, які даў аб'яву аб продажы ў інтэрнэце, пералічыў на яго банкаўскую карту грошы, але тэлефона так і не дачакаўся.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што магілёўца падмануў 18-гадовы навучэнец аднаго з каледжаў. Хлопец выставіў на продаж свой тэлефон, аднак прадаваць яго нікому не збіраўся.

Званкі ішлі з розных абласцей Беларусі. Хлопец абяцаў выслаць сродак сувязі пасля перадаплаты. Пакупнікі перасылалі грошы, але пасылка так і не прыходзіла.

Прыяцель ашуканага магілёўца таксама патэлефанаваў на нумар прадаўца і пачуў, што тэлефон па-ранейшаму прадаецца, і яго можна набыць, пералічыўшы грошы.

Усвядоміўшы, што яго падманулі, хлопец звярнуўся ў міліцыю. Аказалася, што такім чынам падманулі яшчэ трох чалавек. Агульны ўрон — 427 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?