Google збіраецца адключыць падтрымку браўзера Chrome на мабільніках, якія працуюць на аперацыйнай сістэме Android версій, старэйшых за 4.4, паведамляе РБК са спасылкай на XDA Developers.

Выданне адзначае, што цяпер для браўзера Google Chrome на Android неабходна сістэма версіі, не ніжэйшай за 4.1. Пасля абнаўлення Chrome не будзе падтрымлівацца на смартфонах пад Android версіі, ніжэйшай за 4.4.

Пры гэтым версіямі Android, падтрымку якіх плануецца адключыць, выкарыстоўваюць 3,5% ад усіх карыстальнікаў гэтай аперацыйнай сістэмы. Па некаторых падліках, змены закрануць каля 32 мільёнаў прылад на аперацыйнай сістэме Android.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0