Лукашэнка павіншаваў членаў нацыянальнай каманды Беларусі па лёгкай атлетыцы Вольгу Мазуронак, Марыну Даманцэвіч, Анастасію Іванову і Ніну Савіных з выдатным выступам у марафоне на чэмпіянаце Еўропы 2018 года, паведамляе БелТА.

Чытайце: Вольга Мазуронак заваявала залаты медаль у марафоне на ЧЕ ў Берліне, нягледзячы на моцны крывацёк з носу

Кіраўнік дзяржавы выказаў асаблівую ўдзячнасць лідару каманды Вользе Мазуронак. «Твая перамога ў асабістым і камандным заліках не толькі важкі спартыўны вынік, але і яркі прыклад самаахвярнасці і мужнасці, якая можа служыць узорам будучым чэмпіёнам», — гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што каманда з гонарам прайшла знемагальнае выпрабаванне на трасе ў Берліне і заваявала камандны кубак, пацвердзіўшы сілу беларускай лёгкаатлетычнай школы. «Вамі ганарыцца краіна!» — падкрэсліў Лукашэнка і пажадаў спартсменкам моцнага здароўя і новых поспехаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0