Беларускія праваахоўныя органы чакаюць экстрадыцыі з Украіны затрыманага на мінулым тыдні ў Данецку аднаго з былых кіраўнікоў Беларускага металургічнага завода.
Адпаведныя дакументы цяпер рыхтуюць органы пракуратуры, паведамілі БелаПАН у МУС Беларусі.

Пасада і прозвішча падазронага ў інтарэсах следства не раскрываюцца.

Справа па ч. 4 арт. 209 Крымінальнага кодэкса (махлярства) была распачата ў дачыненні да затрыманага і яшчэ аднаго грамадзяніна Беларусі ў снежні 2004 года па факце злачынства, учыненага двума месяцамі раней. У кастрычніку 2004 года падазроны па змове з пасрэднікам, прадстаўніком адной з расійскіх камерцыйных структур, пад дагавор аб пастаўцы дабавак для вырабу сталі на суму прыкладна 1 млн. долараў перавёў гэтыя сродкі па падробных дакументах на рахункі некалькіх фірм без узгаднення з кіраўніцтвам бакоў. Потым грошы былі знятыя з рахункаў гэтых фірм.

Пазней у дачыненні да падазроных была распачата яшчэ адна крымінальная справа — па арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі). Аднак яны змаглі скрыцца.

Другі фігурант знаходзіцца ў вышуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?