Суд у Тайландзе апраўдаў Насту Вашукевіч (Наста Рыбка), Аляксандра Кірылава (Алекс Лэслі) і яшчэ шасцярых расіян і беларусаў па справе аб правядзенні нелегальных сэкс-трэнінгаў. Пра гэта паведамляе ў аўторак, 17 красавіка, РІА Новості са спасылкай на адваката Саттхапхона Сіётху.

Паводле яго слоў, такое рашэнне прынята ў справе аб незаконнай прадпрымальніцкай і працоўнай дзейнасці «у сувязі з нядаўнім уступленнем у сілу змяненняў у працоўным заканадаўстве».

У той жа час іншая справа ў дачыненні да арыштаваных — аб арганізацыі прастытуцыі — працягваецца. «Яны па-ранейшаму падлягаюць дэпартацыі ў краіны грамадзянства, аднак пакінуць Тайланд пакуль не змогуць, бо ідзе следства па справе аб арганізацыі прадастаўлення паслуг сэксуальнага характару ў складзе злачыннай групы», — растлумачыў адвакат.

Сіётха адзначыў, што па другой справе яго падабаронным пагражаюць працяглыя тэрміны пакарання. Пасяджэнне па ёй прызначана на 24 красавіка і адбудзецца ў выглядзе тэлеканферэнцыі, дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0