Дакумент распрацаваны групай дэпутатаў ад «Адзінай Расіі». Ён уносіць папраўкі ў законы, якія рэгулююць дзейнасць судовых прыставаў і распаўсюджванне і абарону інфармацыі, у тым ліку ў інтэрнэце.

У выпадку прыняцця законапраекта судовыя прыставы атрымаюць права выносіць пастановы аб блакаваннях сайтаў са звесткамі, якія зневажаюць, калі тыя, хто іх размясціў, не выдаляць іх у адведзены тэрмін (як правіла, пяць дзён са дня атрымання пастановы).

Звесткі прызнаюцца тымі, якія ганьбяць, судом. Аднак калі цяпер для блакавання сайта з такімі звесткамі трэба яшчэ адно, асобнае рашэнне суда, то новы законапраект прапануе даць судовым прыставам права самастойна дабівацца блакавання рэсурсу.

У тэксце законапраекта гаворыцца, што судовы прыстаў на працягу аднаго працоўнага дня павінен паведаміць пра сваё рашэнне Раскамнагляду, які і павінен заблакаваць старонку. Аўтары законапраекта — кіраўнікі думскага камітэта па бяспецы. Часцей за ўсё гэта азначае, што законапраект будзе прыняты.

Апісаны ў законапраекце механізм можа прывесці да блакавання не толькі сайтаў СМІ, але і такіх сервісаў як «Фэйсбук» і YouTube, адзначае вядучы юрыст праекта «Раскамсвабода», партнёр юрыдычнай кампаніі «Цэнтр лічбавых праў» Саркіс Дарбінян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0