Чорнасоценскія колы, блізкія да расійскіх фондаў, анансавалі сустрэчу Андрэя Дзмітрыева і Арцёма Агафонава ў «інтэлектуальным клубе заходнерусістаў».

Фармат просты: на чыімсьці лецішчы гэтыя людзі пагавораць на зададзеную тэму перад камерамі. Раней у падобным мерапрыемстве ўжо ўдзельнічаў актывіст БНФ Ілля Дабратвор.

«Наша Ніва» спыталася ў лідара «Гавары праўду», ці не брыдка яму сустракацца з такімі сумнеўнымі персанажамі.

«Праца палітыка — гаварыць з любымі людзьмі, нават калі яны табе непрыемныя, — патлумачыў сваю пазіцыю Дзмітрыеў. — Такім чынам я лепш пакажу, што іх думкі маргінальныя, што там няма інтэлектуальнага капіталу.

Я не думаю, што такім чынам магу іх неяк легітымізаваць. Ведаеце, нядаўна я быў у Нямеччыне, там правая партыя атрымала багата месцаў у парламенце. Так, яны былі маргіналамі, бо іх ідэі не былі папулярнымі. У выніку гэта стварыла сітуацыю, калі яны раслі без перашкодаў. Грамадству не паказвалі, дзе іх месца. І калі сітуацыя з бежанцамі выбухнула, то партыя вырасла ў разы.

Сёння ў Беларусі шмат людзей пад уплывам расійскай прапаганды. І такія вось групы… не трэба казаць, што іх няма як такіх, а трэба паказаць, што яны ёсць, але ў іх няма ні аргументаў, нічога». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?