Старэйшую мужчына згвалціў, калі ёй было 14 гадоў. А да малодшай чапляўся на працягу года, калі той было 13 і 14 гадоў. Доўгі час дзяўчынкі пра гэта нікому не распавядалі, таму што баяліся айчыма і ім было сорамна, піша «Вячэрні Бабруйск».

Пасля разводу бацькоў старэйшая дзяўчынка засталася жыць з родным бацькам у Гомельскай вобласці, а малодшая — з маці і айчымам ў Бабруйску. Старэйшая прыязджала да маці толькі на вакацыі.

Пра тое, што адбылося, стала вядома ў 2017 годзе. Старэйшая дачка напісала маці ў запісцы, што айчым яе згвалціў яшчэ некалькі гадоў таму. І распавяла, што ён прыстае да малодшай сястры. Маці ёй не паверыла, але стала больш уважліва прыглядаць за сваім мужам.

Аднойчы ноччу яна прачнулася і заўважыла, што мужа няма побач. Увайшла ў пакой малодшай дачкі і ўбачыла, як мужчына выбягае з пакою. Кажучы на юрыдычнай мове, ён здзяйсняў з ёй «іншыя дзеянні сэксуальнага характару» на працягу года.

Пазней высветлілася, што айчым нават пазбавіў яе цнатлівасці нейкім прадметам. Калі жанчына прывяла дачку да гінеколага, тая папярэдзіла, што калі маці не пойдзе ў міліцыю, то гэта зробіць яна сама.

Старэйшую дачку мужчына, па матэрыялах справы, згвалціў ў студзені 2014 года, калі яна гасцявала ў Бабруйску. Яе маці знаходзілася на працы. Тады дзяўчынка нічога маці не расказала.

Мужчыну затрымалі, завялі справу.

15 сакавіка 2018 года ўступіў у сілу прыгавор суда. Мужчыну асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама на карысць яго старэйшай падчарыцы спагналі маральную шкоду ў памеры пяці тысяч рублёў, на карысць малодшай — сем тысяч рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?