Інцыдэнт адбыўся ў Казані 17 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал Mash.

Airbus 320 выконваў рэйс №1279 і павінен быў вылецець у Маскву а 7-й раніцы. На борце знаходзіліся 80 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Перад вылетам ўвесь экіпаж павінен быў прайсці медкамісію. Высветлілася, што 42-гадовы камандзір паветранага судна Вадзім Кашын нападпітку.

У выніку фельчар медпункта не дапусціла яго да палёту, а пасажыраў выгрузілі. Самалёт адправіўся а 13-й. На борце было 24 пасажыры. Астатнія паляцелі ў Маскву іншымі рэйсамі.

Фельчару прыйшлося напісаць акт двойчы — першы асобнік Кашын выхапіў і парваў. Прыбор паказаў 0,2 праміле. Дактарам пілот сказаў, што выпіў куфлік чырвонага віна за суткі да рэйса. Затым, паведамляе Mash, адпусціць пілота дактароў угаворваў прадстаўнік авіякампаніі, але гэта не дало плёну.

«І гэта яшчэ не ўсё пра Аэрафлот і яго п'янага пілота. У працэсе тлумачэнняў з медыкамі пілот Вадзім Кашын планамерна і ўпарта закопваў сам сябе. Спачатку ён сказаў, што не піў. Потым, што піў ў гатэлі напярэдадні. Потым, што піў пазаўчора і дома — віна і тое ледзь-ледзь.

І ўсё б нічога, вось толькі 16 сакавіка Вадзім Кашын выконваў рэйс Масква - Казань. Гэта значыць, альбо камандзір быў п'яным, калі ляцеў са сталіцы, альбо калі збіраўся ляцець туды», — піша Mash.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?