Два чалавекі загінулі з-за пажару ў будаўнічай бытоўцы на тэрыторыі неэксплутаванага завода КУП «Магілёўаблдарбуд», паведамілі БЕЛТА ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

Паведамленне пра ўзгаранне ў будаўнічай бытоўцы ў в. Зубры Горацкага раёна паступіла 4 сакавіка ў 16.18. У выніку пажару загінулі двое мужчын, асобы якіх і прычына пажару высвятляюцца.

У гэты ж дзень у выніку пажару ў кватэры двухкватэрнага жылога дома ў в. Зацішша Магілёўскага раёна загінулі 40-гадовы гаспадар і яго 40-гадовая сяброўка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0