На шэрагу пракрамлёўскіх сайтаў з'явілася навіна — адна з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі прызнала Крым расійскім. Такія публікацыі можна было пабачыць і на EurAsia Daily, і на сайце сепаратыстаў NewsFront, і на некаторых іншых рэсурсах.

Усе гэтыя крыніцы спасылаліся на ўкраінскі апазіцыйны сайт «Голас праўды», які быў створаны людзьмі, блізкімі да былой кіруючай «Партыі рэгіёнаў».

«Голас праўды» піша, што Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці, якая з'яўляецца нібыта «адной з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі», прызнае Крым расійскім. «Голас праўды» спасылаецца на адно з інтэрв'ю лідара гэтай партыі Васіля Задняпранага.

Васіль Задняпраны

Васіль Задняпраны

Партыя, чыю назву з цяжкасцю ўзгадаюць нават беларускія палітычныя эксперты, апісваецца як «адна з найбуйнейшых палітычных сіл у Беларусі».

Прапагандысты пішуць, што партыя «мела значнае прадстаўніцтва ў беларускім парламенце на працягу некалькіх скліканняў».

За лідараў меркавання выдаецца партыя, якая за 6 скліканняў Палаты прадстаўнікоў мела толькі 7 дэпутатаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?