Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі распрацавала заканадаўчыя змены, згодна з якім крымінальнае пакаранне для «зладзеяў у законе», іх прыхільнікаў і членаў «зладзейскай супольнасці» стане яшчэ больш жорсткім.

Як паведамляюць грузінскія СМІ, аб тым, што МУС плануе ўнесці змены ў заканадаўства, якое тычыцца барацьбы з «зладзеямі ў законе», стала вядома яшчэ ў снежні 2016 года. Для гэтага экс-кіраўнік МУС Георгій Мгебрышвілі адправіў спецыяльную групу ў Італію, у якой ёсць багаты досвед барацьбы з арганізаванай злачыннасцю.

Міністэрства ўнутраных спраў ужо падрыхтавала заканадаўчы пакет, які пашырае кола дзеянняў, якія караюцца крымінальна. У прыватнасці, злачынствам будзе лічыцца падтрымка «зладзейскага свету», арганізацыя «зладзейскай сходкі», а таксама звароты да «злодзея ў законе» і да сябра «зладзейскага свету».

Заканадаўчы пакет у найбліжэйшыя дні накіруюць на разгляд у парламент краіны.

Артыкул «Удзел у зладзейскай супольнасці» з'явіўся ў крымінальным кодэксе Грузіі ў 2005 годзе. Ён прадугледжваў пакаранне ў выглядзе пазбаўленне волі тэрмінам ад трох да васьмі гадоў. «Зладзеям у законе» пагражала турма тэрмінам ад пяці да дзесяці гадоў.

Праз год, у 2006 годзе, заканадаўства пастрожылі. Цяпер удзел у «зладзейскай супольнасці» караецца пазбаўленнем волі тэрмінам ад пяці да васьмі гадоў, а «зладзеям у законе» пагражае турма тэрмінам ад сямі да дзесяці гадоў.

«Зладзеі ў законе» - спецыфічная крымінальная структура, характэрная толькі для краін былога СССР. «Зладзеі ў законе» займаюць найвышэйшае становішча ў іерархіі злачыннага свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0