Уладальнік фінансавай групы ТАС Сяргей Цігіпка, які таксама зьяўляецца старшынёй праўленьня ўкраінскага філіялу «Swedbank», адчыніць у Беларусі новы банк, паведамілі ў Асацыяцыі беларускіх банкаў (АББ). У Нацбанк пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю. У выпадку, калі «Т-Банк» зарэгіструюць, то ён, на думку экспэртаў АББ, найхутчэй, будзе працаваць у раздробавым сэгмэнце.

На беларускім рынку прысутнічаюць расейскія «Альфа-банк», «Банк Москвы», «ВТБ», «Газпромбанк», казахскі «ТуранАлем», аўстрыйскі «Raiffeisen Inc.», чэскі «Home Credit & Finance Bank». Лібанскі «Fransabank» у верасьні набыў «Залаты талер», а на мінулым тыдні іранская фінансавая кампанія «Tejarat» заявіла пра стварэньне новага беларускага банку -- "Банк гандлёвы капітал".

Сяргей Цігіпка мае свае інтарэсы ў Беларусі ня толькі ў банкаўскім бізнэсе. Ягоная група ТАС разам з групай «Прыват» валодае акцыямі Крукаўскага вагонабудаўнічага заводу, таго самага, што рэалізуе пяцігадовы праект з Гомельскім вагонарамонтным заводам.

СП, паводле kommersant.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0