Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання пачынаецца ў Беларусі з 23 верасня. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.

У ходзе датэрміновага галасавання, якое прадоўжыцца на працягу пяці дзён, грамадзяне змогуць наведаць свае выбарчыя ўчасткі з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. Такая практыка галасавання распаўсюджана ва ўсім свеце, яна гарантуе рэалізацыю выбарчага права кожнага жыхара сваёй краіны: калі чалавек у дзень выбараў знаходзіцца далёка за межамі сваёй акругі, ён атрымлівае шанс актыўна паўдзельнічаць у выбарчай кампаніі загадзя, адзначыў субяседнік. Афіцыйнага пацвярджэння прычын немагчымасці выбаршчыка прыйсці ў памяшканне для галасавання ў дзень выбараў не патрабуецца.

Згодна з дзеючым заканадаўствам, датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца ў прысутнасці не менш як двух членаў участковай камісіі. Пры атрыманні бюлетэня выбаршчык уласнаручна распісваецца ў спісе грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах, і пазначае дату датэрміновага галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?