Ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску

Ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску

Гарадская рада Бельска на Падляшшы прагаласавала за тое, каб у горадзе захаваць вуліцу Браніслава Тарашкевіча, піша Радыё Свабода.

За захаванне назвы прагаласавалі 12 дэпутатаў, адзін выступіў супраць, шасцёра ўстрымаліся ад галасавання, паведаміў у сваім фэйсбуку дэпутат Тамаш Суліма.

Паводле закона аб дэкамунізацыі назваў публічных аб’ектаў у Польшчы, улады хочуць зьмяніць назву вуліцы ў Бельску-Падляскім, якая носіць імя Браніслава Тарашкевіча, ды скасаваць імя Тарашкевіча як патрона бельскага ліцэя, у якім вядзецца навучанне беларускай мовы. Канчатковае рашэнне аб дэкамунізацыі імя Браніслава Тарашкевіча мае прыняць падляскі ваявода.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0