AP

AP

Экс-кіраўніка перадвыбарчага штаба і былога дарадцы Дональда Трампа Пола Манафорта абавязалі здацца федэральным уладам, паведамляе The New York Times са спасылкай на свае крыніцы блізкія да расследавання.

Па дадзеных газеты, яму будзе прад'яўлена першае абвінавачанне ў рамках расследавання аб умяшанні Расіі ў выбары ў ЗША.

Па дадзеных CNN, ён ужо прыбыў у офіс спецыяльнага пракурора Роберта Мюлера ў суправаджэнні свайго адваката.

Разам з Манафортам з'явіцца да федэральных уладаў даручана таксама яго былому бізнэс-дарадцу, Рыку Гейтсу, удакладняе The New York Times. Газета таксама адзначае, што пакуль незразумела, якія менавіта абвінавачванні будуць прад'яўленыя Манафорту, аднак гэта азначае, што ў справе аб расійскім ўмяшанні ў выбары адбыўся значны прарыў, бо ў расследаванні нарэшце можа з'явіцца першы абвінавачаны.

Рык Гейтс — даўні партнёр Манафорта, яго імя з'яўляецца ў дакументах афшорнай кампаніі, звязанай з Манафортам, праз якую ён атрымліваў плацяжы ад палітыкаў і бізнесмэнаў з Усходняй Еўропы.

Манафорт узначальваў перадвыбарчы штаб Трампа з мая па жнівень 2016 года. Ён таксама вядомы як былы дарадца Віктара Януковіча - ён некалькі гадоў кансультаваў Партыю рэгіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0