Найбуйнейшы вытворца сельскагаспадарчай тэхнікі ААТ «Гомсельмаш» адправіць 90% сваіх працаўнікоў у адпачынак на ўвесь наступны тыдзень. Копіяй загаду гендырэктара прадпрыемства валодае рэдакцыя finance.tut.by.

Заводу аказалася больш выгадна адпусціць людзей дадому і плаціць 2/3 акладу, чым «імітаваць» працу цэхаў: работнікам проста няма чаго рабіць. Выдаткі на асвятленне і ацяпленне пустых памяшканняў, па падліках эканамістаў прадпрыемства, пацягнулі б больш.

«Рашэнне прынята ў сувязі з адсутнасцю матэрыяльных рэсурсаў, перш за ўсё камплектуючых — тлумачыць старшыня прафсаюзнага камітэта ААТ «Гомсельмаш» Пётр Ахроменка. — Таму і арганізацыя працы пакуль што немагчымая фактычна ва ўсіх цэхах».

Цяпер у прадпрыемства няма выручкі і шмат даўгоў.

«З-за велізарнай дэбіторскай запазычанасці — каля 150 мільёнаў долараў - мы таксама не можам з абавязкамі разлічыцца. Калі б нам вярнулі грошы за тэхніку хоць бы на траціну, то была б зусім іншая сітуацыя», — удакладняе Пётр Ахраменка.

У адпачынак пойдуць прыкладна 90% персаналу завода. Гэта прыкладна 13 тысяч чалавек, бо па ўсім холдынгу (разам з ААТ «Гомельскі завод ліцця і нармалей») працуе больш за 15 тысяч. Як кажуць у прафсаюзным камітэце, спачатку былі прапановы адправіць людзей дадому без ўтрымання. «Але мы дамагліся, каб усім захавалі 2/3 акладу».

Яшчэ 10% работнікаў будуць працаваць, бо ёсць вытворчасці, якія нельга пакідаць без нагляду. Гэта, напрыклад, аб'екты Праматамнагляду: кацельня, цэх сетак падстанцый і іншыя. Акрамя таго, на працу выйдзе ахова. Таксама будуць працаваць забеспячэнскія службы і актыўна шукаць камплектуючыя, каб 14 сакавіка людзі маглі вярнуцца ў цэхі.

Дарэчы, гэта не першыя «канікулы» Гомсельмаша ў 2016 годзе. У студзені людзі выйшлі на працу толькі 11-га, «бо мы вельмі залежым ад пастаўшчыкоў з Расійскай Федэрацыі, а ў іх былі вялікія выходныя». Нагадаем, што доўга «святкавалі» Новы год і на многіх іншых прадпрыемствах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?