Польшча можа адправіць некалькі сваіх самых сучасных знішчальнікаў для змагання супраць ісламістаў у Сірыі, сказаў прэзідэнт краіны Анджэй Дуда.

Чакаецца, што яны будуць выконваць разведвальна-патрульныя місіі, паведамілі польскія СМІ.

Польскі F-16 з разведвальным комплексам DB-110. Фота f-16.net

Польскі F-16 з разведвальным комплексам DB-110. Фота f-16.net

Гэта будзе першае баявое выкарыстанне польскіх знішчальнікаў амерыканскай вытворчасці ў баявых умовах, піша wyborcza.pl.

Разам з самалётамі, якія будуць мець разведвальныя комплексы DB-110, у «паход на Усход» могуць адправіцца каля 100 адзінак лётнага і тэхнічнага персаналу.

Комплексы Goodrich DB110 здольныя заўважаць і аналізаваць цэлі ў радыусе да 100 км, а таксама ў рэальным часе перадаваць інфармацыю іншым карыстальнікам. 

У небе Сірыі дзейнічаюць ужо самалёты многіх краін НАТА, а таксама арабскіх краін і Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?