Інтэрактыўныя тэрміналы для зваротнай сувязі з пасажырамі ўстанавілі на станцыях метро «Плошча Леніна» і «Кастрычніцкая», паведаміў прэс-сакратар Мінскага метрапалітэна Андрэй Кузьмін.

«Інтэрактыўныя тэрміналы дапамогуць вывучыць грамадскую думку аб рабоце, якасці прадастаўляемых паслуг метро. Пакуль яны ўстаноўлены ў вестыбюлях дзвюх станцый, каля кас», — сказаў Андрэй Кузьмін.

Ацаніць якасць прадастаўляемых паслуг можна, адказаўшы на некалькі пытанняў. Так, пасажыры змогуць даць ацэнку санітарнаму стану станцый, рабоце кас і касіраў. Таксама ў грамадзян пацікавяцца, ці маюць яны цяжкасці ў адрасным арыентаванні ў метро, ці ведаюць, што зрабіць пры выяўленні падазроных або безгаспадарных прадметаў, ці слухаюць аб'явы па гучнай сувязі, як часта карыстаюцца паслугамі падземкі.

Тэрміналы будуць працаваць на станцыях метро «Плошча Леніна» і «Кастрычніцкая» на працягу месяца. «Да меркавання гараджан і гасцей горада, якія паўдзельнічаюць у апытанні, абавязкова прыслухаюцца», — падкрэсліў Андрэй Кузьмін. Калі тэрміналы пакажуць сваю эфектыўнасць, такія ўстройствы могуць з'явіцца і на іншых станцыях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?