Сістэма электроннай чаргі з'явіцца ў 2016 годзе ў 40 сталічных установах аховы здароўя, паведаміў журналістам старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч.

«Ва ўстановах аховы здароўя горада ўстаноўлена каля 50 камплектаў сістэмы электроннай чаргі. У бягучым годзе плануем закупіць прыкладна яшчэ 150. Сістэма з'явіцца ў 40 установах», — сказаў Ігар Юркевіч.

Прыём наведвальнікаў з дапамогай электроннай чаргі вядзецца ў рэгістратурах, працэдурных кабінетах, траўмапунктах. Як паказвае практыка, сістэма дысцыплінуе і медыцынскіх работнікаў, і пацыентаў. Сёння ў Мінску разглядаецца магчымасць запісу ў электронную чаргу з дома.

Чатыры сталічныя паліклінікі ўжо рэалізуюць электронныя рэцэпты, у першым паўгоддзі 2016-га года да іх далучацца яшчэ 7. Базавую сістэму падрыхтоўкі для стварэння амбулаторнай электроннай карткі, паводле слоў Ігара Юркевіча, завершаць у горадзе да канца бягучага года.

«Таксама сёлета ў Мінску плануецца ўвесці ў эксплуатацыю тры паліклінікі — дзіцячую і дарослую ў мікрараёне Каменная Горка, дзіцячую ў Брылевічах», — дадаў Ігар Юркевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?