Акцёр Джэймі Фокс, які сыграў галоўную ролю ў вестэрне Квенціна Таранціна «Джанго вызвалены», выратаваў кіроўцу, які патрапіў у аварыю — ён выцягнуў яго з палаючага аўтамабіля, паведамляе партал TMZ.

Інцыдэнт адбыўся вечарам 18 студзеня прама насупраць дома Фокса ў мястэчку Хэйдэн-Вэлі недалёка ад Лос-Анджэлеса.

Як адзначае выданне, машыну, верагодна, занесла на мокрай дарозе, і кіроўца не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль вылецеў у кювет, некалькі разоў перакуліўся і загарэўся.

Па словах Фокса, ён пачуў шум, выбег на вуліцу і ўбачыў Toyota Tacoma, ахопленую полымем. Баючыся, што машына выбухне, ён падбег да яе, адшпіліў кіроўцу ад крэсла, вызваліў яго і адцягнуў на некалькі метраў. Неўзабаве прыехалі пажарныя, паліцыянты і медыкі — агонь быў патушаны, а пацярпелы дастаўлены ў бальніцу з траўмамі і апёкамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?